Былінка і верабейка |
|||
![]() – Былінка, былінка, пакалышы мяне. Але былінка калыхаць вераб'я не захацела, узяла ды i скiнула яго. Узлаваўся верабейка на былiнку, зачырыкаў: - Пачакай жа, гультайка, нашлю я на цябе коз. Паляцеў верабейка да коз: – Козы, козы, ідзіце былінку абгрызаць, бо былінка не хоча мяне калыхаць. Козы не паслухалi верабейкi. - Пачакайце ж, козы, нашлю я на вас ваўкоў! Паляцеў верабейка да ваўкоў: – Ваўкi, ваўкi, ідзіце коз есьці, бо козы не хочуць былiнку абгрызаць,а былінка ня хоча мяне калыхаць. Не паслухалi i ваўкi. Паляцеў верабейка да стральцоў: – Стральцы, стральцы, ідзіце ваўкоў біць, бо ваўкi ня хочуць коз есьці, козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка ня хоча мяне калыхаць. I cтральцы не пайшлі. Паляцеў верабейка прасіць вяроўкі: – Вяроўкі, вяроўкі, ідзіце стральцоў вязаць, бо стральцы ня хочуць ваўкоў біць, ваўкi ня хочуць коз есьці, козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка ня хоча мяне калыхаць. Не паслухалi i вяроўкi. Паляцеў верабейка прасіць агонь: – Агонь, агонь, ідзі вяроўкі паліць, бо вяроўкі не хочуць стральцоў вязаць, стральцы не хочуць ваўкоў біць, ваўкi ня хочуць коз есьці, козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка ня хоча мяне калыхаць. Агонь не пайшоў. Паляцеў верабейка прасіць ваду: – Вада, вада, ідзі агонь тушыць, бо агонь не хоча вяроўкі паліць, вяроўкі не хочуць стральцоў вязаць, стральцы не хочуць ваўкоў біць, ваўкi ня хочуць коз есьці, козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка ня хоча мяне калыхаць. I вада не пайшла. Паляцеў верабейка да валоў: – Валы, валы, ідзіце ваду піць, бо вада не хоча агонь тушыць, агонь не хоча вяроўкі паліць, вяроўкі не хочуць стральцоў вязаць, стральцы не хочуць ваўкоў біць, ваўкi ня хочуць коз есьці, козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка ня хоча мяне калыхаць. Але i валы не пайшлi. Паляцеў верабейка прасіць доўбню: – Доўбня, доўбня, ідзі валоў біць, бо валы ня хочуць ваду піць, вада не хоча агонь тушыць, агонь не хоча вяроўкі паліць, вяроўкі не хочуць стральцоў вязаць, стральцы не хочуць ваўкоў біць, ваўкi ня хочуць коз есьці, козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка ня хоча мяне калыхаць. Не палухала i доўбня. Паляцеў верабейка прасіць чарвякоў: – Чэрві, чэрві, ідзіце доўбню тачыць, бо доўбня ня хоча валоў біць, валы ня хочуць ваду піць, вада не хоча агонь тушыць, агонь не хоча вяроўкі паліць, вяроўкі не хочуць стральцоў вязаць, стральцы не хочуць ваўкоў біць, ваўкi ня хочуць коз есьці, козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка ня хоча мяне калыхаць. Чэрві не пайшлі. Паляцеў верабейка да курэй: – Куры, куры, ідзіце чарвякоў дзяўбці, бо чэрві ня хочуць доўбню тачыць, доўбня ня хоча валоў біць, валы ня хочуць ваду піць, вада не хоча агонь тушыць, агонь не хоча вяроўкі паліць, вяроўкі не хочуць стральцоў вязаць, стральцы не хочуць ваўкоў біць, ваўкi ня хочуць коз есьці, козы не хочуць былінку абгрызаць, а былінка ня хоча мяне калыхаць. Пайшлi куры чарвякоў дзяўбці – і цяпер дзяўбуць. Пайшлi чэрві доўбню тачыць – і цяпер точаць. Пайшла доўбня валоў біць – і цяпер б'е. Пайшлi валы ваду піць – і цяпер п'юць. Пайшла вада агонь тушыць – і цяпер тушыць. Пайшоў агонь вяроўкі паліць – і цяпер палiць. Пайшлі вяроўкі стральцоў вязаць – і цяпер вяжуць. Пайшлі стральцы ваўкоў біць – і цяпер б'юць. Пайшлі ваўкi коз есьці – і цяпер ядуць. Пайшлі козы былінку абгрызаць – і цяпер грызуць. Стала былінка верабейку калыхаць – і цяпер калыша. |
|||